Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў
Атака на сталіцу Украіны пачалася з беспілотнікаў а 01:55, затым — балістычнымі і крылатымі ракетамі.
Фота: ДСНС
Вядомыя наступствы ў Падольскім, Шаўчэнкаўскім, Святошынскім, Абалонскім, Салямянскім, Галасееўскім і Дарніцкім раёнах Кіева. Пасля ўдараў балістыкай у Падольскім, Абалонскім і Шаўчэнкаўскім раёнах назіраліся перабоі з электраэнергіяй.
У Кіеве, па стане на 08:00, у выніку ўдару загінулі чатыры чалавекі, пацярпелі 58 чалавек.
У Днепрапятроўскай вобласці загінулі шэсць чалавек, пацярпелі 36. У Дняпры пасля ўдару разбурана 49 будынкаў. Некалькі чалавек не выходзяць на сувязь.
Лічба ахвяр можа вырасці па меры разбору завалаў.