БЕЛ Ł РУС

У Гродне дырэктар рэстарана аформіў супрацоўнікам фэйкавыя адпачынкі, забраў іх адпускныя і ўсё спусціў на стаўкі

2.06.2026 / 17:44

Nashaniva.com

У Гродне 24‑гадовы дырэктар рэстарана хуткага харчавання скраў у кампаніі больш за 11 тысяч рублёў, пасля чаго прайграў усё ў букмекерскіх канторах.

Схему хлопец прыдумаў мінулай восенню. Ён падробліваў подпісы ў дакументах і без ведама падначаленых афармляў ім адпачынкі. Калі бухгалтэрыя налічвала адпускныя, дырэктар казаў супрацоўнікам, што гэта памылка, і прасіў перавесці грошы яму на карту.

Каб ніхто нічога не западозрыў, ён працягваў ставіць людзям працоўныя гадзіны ў табелях.

Калі грошай ад «адпачынкаў» стала мала, кіраўнік пачаў проста забіраць з рэстарана выручку. Гэтую нястачу бухгалтэрыя заўважыла падчас першай жа праверкі.

На допыце хлопец ва ўсім прызнаўся і растлумачыў, што меў фінансавыя праблемы і спадзяваўся адыграцца на стаўках.

Грошы ён ужо вярнуў у поўным аб’ёме, але ад суда за крадзеж гэта не ўратуе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула