БЕЛ Ł РУС

У Беларусі хочуць дазволіць замежным грамадзянам служыць у войску па кантракце

2.06.2026 / 22:01

Nashaniva.com

У Савеце Рэспублікі прайшло пасяджэнне экспертнага савета, дзе абмеркавалі сур’ёзныя змены ў заканадаўства аб вайсковай службе.

Расіянін інструктуе беларускіх вайскоўцаў

Галоўная навацыя праекта, распрацаванага Міністэрствам абароны, — афіцыйна дазволіць іншаземцам служыць па кантракце ва Узброеных сілах і ўнутраных войсках МУС Беларусі.

Адпаведны дакумент на пасяджэнні прадставіў начальнік Генеральнага штаба Павел Муравейка.

Законапраект прадугледжвае карэкціроўку цэлага шэрагу законаў і кодэксаў, каб стварыць легальную прававую базу для іншаземных кантрактнікаў. Зараз гэтая сфера рэгулюецца строга: паступіць на службу па кантракце могуць толькі грамадзяне Беларусі. Такія змены азначаюць прынцыповую змену падыходаў да камплектавання беларускага войска.

Магчымасць прыцягнення замежнікаў у сілавыя структуры ўлады звязваюць з неабходнасцю «ўмацавання нацыянальнай бяспекі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула