БЕЛ Ł РУС

Сярэдняя пенсія замежніка ў Польшчы ў чатыры разы меншая за пенсію паляка

3.06.2026 / 09:15

Nashaniva.com

Гэта 1200 злотых (283 еўра).

Колькасць замежнікаў, застрахаваных у ZUS (фондзе страхавання) павялічылася з 293 200 чалавек у 2016 годзе да 1 288 800 чалавек на канец 2025 года. Гэта больш чым чатырохразовы рост. Прычым толькі за апошнія 12 месяцаў колькасць легальных замежных работнікаў павялічылася на восем працэнтаў, піша «Dzic Pic. Шчыра пра польскае».

Памер сярэдняй пенсіі замежніка складае ўсяго 1 200 злотых у месяц (283 еўра). Гэта значна ніжэй за сярэднюю польскую пенсію па краіне, якая за той жа перыяд склала каля 4 000 злотых (945 еўра).

Як тлумачаць эканамісты, замежнікі масава прысутнічаюць на польскім рынку працы максімум 11—12 гадоў (актыўнае прыцягненне пачалося пасля 2014 года).

У іх проста няма доўгай страхавой гісторыі ў Польшчы, іх унёскі не паспелі назапасіцца і прайсці шматгадовую індэксацыю, як у мясцовых грамадзян, якія працавалі тут усё жыццё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула