БЕЛ Ł РУС

У Крамлі заявілі, што адказы на ўдары Украіны «будуць мець і ўжо маюць сістэмны характар»

3.06.2026 / 12:54

Nashaniva.com

У Крамлі заявілі, што адказы на ўдары Украіны «будуць мець і ўжо маюць сістэмны характар», сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Я хачу нагадаць вам заяву Міністэрства замежных спраў, у якой гаворыцца пра тое, што нашы адказы будуць мець сістэмны характар, і яны, уласна кажучы, ужо маюць сістэмны характар», — цытуюць Пяскова расійскія СМІ.

Вайна, паводле версіі Пяскова, «працягваецца менавіта для таго, каб не было атак, падобных да атакі на Санкт-Пецярбург».

Чытайце таксама:

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

«Ёсць добрыя вынікі». Зяленскі пракаментаваў удары па аб'ектах у Расіі

Што гарыць на базе Балтфлота ў Кранштаце пасля ўдараў УСУ

У Тамбоўскай вобласці пад удар беспілотнікаў трапіў завод «Прагрэс»

Каментары да артыкула