Вялізны слуп дыму падымаецца адтуль. Ён бачны і на кадрах за спінамі тых, хто прыехаў на Пецярбургскі эканамічны форум. Сілы беспілотных аперацый Украіны апублікавалі відэа: удар быў нанесены па карвеце «Бойкі», які там рамантаваўся.

У Кранштаце атакаваны Кранштацкі марскі завод, які абслугоўвае караблі і падводныя лодкі ВМФ РФ, пацвярджае расійскае выданне Astra.
Дым падымаецца над докамі Кранштацкага марскога завода ў горадзе-порце Кранштат (адміністрацыйна ўваходзіць у склад Санкт-Пецярбурга).
Раней губернатар Пецярбурга Аляксандр Бяглоў заявіў пра пацярпелых у выніку атакі ўкраінскіх беспілотнікаў на аб'екты інфраструктуры ў Кранштаце, Кіраўскім і Чырванасельскім раёнах, але не ўдакладніў канкрэтныя назвы.
Пазней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Сілы абароны краіны паразілі «ваенныя цэлі на Кранштацкай базе».
Кранштацкі марскі завод — найбуйнейшае сударамонтнае прадпрыемства Паўночна-Заходняга рэгіёна Расіі. З красавіка 2016 года завод уваходзіць у структуру акцыянернага таварыства «Аб'яднаная судабудаўнічая карпарацыя».
На тэрыторыі Кранштацкага марскога завода знаходзяцца 4 сухія докі. Штогод завод абслугоўвае дзясяткі караблёў і судоў забеспячэння Балтыйскага і іншых флатоў, а таксама падводныя лодкі.
Каментары
[Зрэдагавана]