БЕЛ Ł РУС

Ніколь Кідман станцавала пад хіт беларускага гурта

3.06.2026 / 13:09

Nashaniva.com

Вы дакладна чулі гэты вірусны трэк. Цяпер ён прагучаў і ў амерыканскім серыяле.

Кадр з серыяла «Дзевяць зусім незнаёмых людзей», дзе Ніколь Кідман танчыць пад беларускі трэк

Оскараносная актрыса Ніколь Кідман знялася ў серыяле «Дзевяць зусім незнаёмых людзей» (Nine Perfect Strangers) ад сэрвісу Hulu. Кідман сыграла рускую Машу, якая кіруе вельмі дзіўным курортам «Дом спакою». Там яна прапануе гасцям унікальны досвед: перажываць успаміны, нібыта яны здарыліся ўпершыню.

У другім сезоне, які выйшаў у мінулым годзе, беларусы могуць пачуць знаёмую музыку. У пятай серыі Ніколь разам з героем Марка Стронга трапляе ў флэшбэк з 2001 года. У пражскім бары аўстралійская актрыса спрабуе гаварыць па-руску. А пасля танцуе пад знакаміты трэк «Судна» гурта Molchat Doma.

Гэта той самы дэпрэсіўны трэк, пад які раней здымалі шмат ролікаў у сацсетках, часта на фоне хрушчовак. Дарэчы, трэк беларусаў атрымаў у ЗША залаты статус. Сам гурт Molchat Doma ездзіць з канцэртамі па ўсім свеце.

Гэта не першы раз, калі ў працы Ніколь Кідман гучыць музыка з Беларусі. У фільме «Дрэнная дзяўчынка» 2024 года аўстралійка танчыць у клубе пад трэк тэхна-дуэта Police in Paris Улада Кульбіцкага (унука Уладзіміра Мулявіна з «Песняроў») і Улада Каўчука.

Чытайце таксама:

Ніколь Кідман і Кіт Урбан разводзяцца пасля 20 гадоў шлюбу

У эратычным фільме з Ніколь Кідман прагучала музыка беларускага гурта

28 топавых серыялаў ад «Нашай Нівы» — выберыце свае!

Ніколь Кідман расказала, чаму пераехала ў глыбінку, і прызналася, што не кантактуе з усыноўленымі дзецьмі

Каментары да артыкула