БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Берліна стала сусветнай рэкардсменкай па колькасці марафонаў

3.06.2026 / 15:08

Nashaniva.com

Яна прабегла 367 марафонаў.

Bild

Напярэдадні 38‑гадовая Джойс Хюбнер прабегла свой 367‑ы марафон — рэкорд быў усталяваны ў федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія, піша Bild.

Да гэтага першынства трымала 56‑гадовая бельгійка Хільда Дасанье, якая прабегла 366 марафонаў.

Аднак на гэтым Хюбнер спыняцца не збіраецца: да кастрычніка яна плануе прабегчы праз кожны з 2059 гарадоў Германіі.

Агульная даўжыня маршруту (з улікам ужо прабеглага шляху) складае больш за 21 тысячу кіламетраў, або 495 марафонскіх дыстанцый. Доўгі забег берлінка збіраецца завяршыць грандыёзным фіналам 8 кастрычніка на Алімпійскім стадыёне ў нямецкай сталіцы.

Свой забег Хюбнер пачала каля года таму. Дзеля яго дыпламаваная спецыялістка па бізнэс-адміністраванні звольнілася з працы. Да гэтага часу ёй удаецца пазбягаць траўм і сур’ёзных інцыдэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула