БЕЛ Ł РУС

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» Джон Коўл адрэагаваў на словы Ціханоўскай пра 800 палітвязняў у Беларусі

3.06.2026 / 16:26

Nashaniva.com

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл заявіў, што праца па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных будзе працягвацца. Такім чынам ён адрэагаваў у сацыяльнай сетцы X на словы лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл Святланы Ціханоўскай.

Джон Коўл, 11 верасня 2025. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Святлана Ціханоўская, адказваючы на пытанне шэф-рэдактара ўкраінскага выдання «Апостраф» Дзяніса Глушко, паведаміла, што ў беларускіх турмах на сёння застаецца каля 800 палітвязняў. Пры гэтым яна падкрэсліла, што рэальная лічба можа быць значна вышэйшай, бо многія затрыманні застаюцца незадакументаванымі праз страх сваякоў звяртацца да праваабаронцаў.

We are not finished. Keep hope alive! https://t.co/PqPgIeSxTn

— john coale (@johnpcoale) June 3, 2026

Ціханоўская выказала падзяку за высілкі амерыканскаму боку і асабіста Коўлу, адзначыўшы, што дзякуючы працэсу перамоў ужо атрымалася вызваліць каля 500 чалавек. 

«Мы яшчэ не скончылі. Не страчвайце надзеі!» — напісаў Коўл у адказ. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула