Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі
На здымку са спадарожніка Planet Labs за 3 чэрвеня, які апублікаваў праект «Схемы», відаць наступствы маштабнага пажару.
Ва Украіне гэтую атаку камандуючы Сіламі беспілотных сістэм УСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі пракаментаваў так: «Зайшлі без стуку, пад покрывам белых начэй. Прычыні акно, смярдзіць у Еўропу».
Ён дадаў, што гэтая аперацыя была праведзена сумесна з Сіламі спецыяльных аперацый, Службай бяспекі Украіны і Галоўным упраўленнем разведкі.
«Пецярбургскі нафтавы тэрмінал» размешчаны на паўднёвым усходзе Пецярбурга. Згодна з сайтам кампаніі, ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых тэрміналаў па пераладаванні наліўных грузаў у Балтыйскім рэгіёне. На яго тэрыторыі размешчаны 21 рэзервуар для захоўвання нафтапрадуктаў, а агульная прапускная здольнасць тэрмінала складае 12,5 мільёна тон за год.