БЕЛ Ł РУС

Севярынец анансаваў сустрэчу ў Лондане

4.06.2026 / 09:32

Nashaniva.com

Экс-палітвязень будзе прэзентаваць сваю кнігу «Беларусь — гэта святое».

Фота з фэйсбука Паўла Севярынца

«Лондан. У Брытанскім парламенце вялікая міжнародная канферэнцыя па Беларусі.

А заўтра — сустрэча з беларускай дыяспарай і прэзентацыя кнігі «Беларусь — гэта святое». Запрашаю беларусаў Вялікабрытаніі — 5 чэрвеня а 18:30, Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Rd N12 8HS)», — напісаў Павел у сваім фэйсбуку.

У кнізе «Беларусь — гэта святое» сабраны 71 малюнак беларускіх храмаў, што Павел маляваў у турмах і калоніі свайму сыну Францішку, пакуль не забаранілі адсылаць, а таксама 71 выслоўе і 22 вершы.

«Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася. Буду рады бачыць на сустрэчы ўсіх, з кім сябрую пакуль толькі ў сацыяльных сетках — каб, як кажуць, развіртуаліцца», — пісаў Павел Севярынец.

Фота: Радыё Рацыя

Чытайце таксама:

Севярынец выдаў кнігу, дзе ёсць 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына

Каментары да артыкула