БЕЛ Ł РУС

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі

4.06.2026 / 09:59

Nashaniva.com

На конкурс паступіла 300 заявак.

Фота: Мінскі метрапалітэн

У Іркуцку прайшла Міжнародная выстава-конкурс «Крэатыўны горад-2026». У экспазіцыі былі прадстаўлены мастацкія, праектныя і даследчыя работы аўтараў з Расіі, Кітая і Беларусі.

У намінацыі «Інтэр’еры — прастора ідэнтычнасці і крэатыўнасці» калектыў стваральнікаў аблічча станцыі метро «Кавальская Слабада» Мінскага метрапалітэна атрымаў Гран-пры, паведамляе Мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале.

У ліку дызайнераў былі беларускія праектанты, дызайнеры і скульптары: А. Целяпнёва, У. Целяпнеў, А. Кузьміч, М. Жвірбля, М. Тарлецкая і П. Вайніцкі. Вялікую працу па стварэнні цяперашняга ўнікальнага аблічча «Кавальскай Слабоды» выканалі прадстаўнікі калектыву Мінскметрапраекта.

У арганізацыйны камітэт паступіла каля 300 заявак з 21 горада, уключаючы Мінск, Аншань, Харбін, Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Пензу, Перм, Новасібірск, Іркуцк, Хабараўск, Уладзівасток і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула