БЕЛ Ł РУС

У бальніцы ў Барысаве застаецца адзін дашкольнік

4.06.2026 / 12:29

Nashaniva.com

У стацыянары ў Барысаве застаўся застаецца адзін пацыент — медыкі расказалі пра сітуацыю з хворымі дашкольнікамі з Барысава, якіх прывезлі туды з атручэннем.

Усе астатнія выпісаны і знаходзяцца пад наглядам участковых педыятраў па месцы жыхарства, піша БелТА.

Як паведамлялася, вечарам 2 чэрвеня і раніцай 3 чэрвеня ў Барысаўскую раённую бальніцу паступілі 30 дашкольнікаў са скаргамі на шматразовыя ваніты, гэта былі выхаванцы 11 садкоў.

Шпіталізаваныя былі 27 дзяцей з папярэднім дыягназам «востры гастраэнтэрыт». Стан на момант паступлення ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці. У трох выпадках бацькі аформілі пісьмовую адмову ад шпіталізацыі, і дзеці сталі праходзіць лячэнне дома.

Вечарам у сераду восем дзяцей былі выпісаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула