У Мінздароўі пракаментавалі выпадак у Барысаве, дзе адбылося масавае атручванне дашкольнікаў. У ведамстве кажуць пра 30 дзяцей.

З 19:40 2 чэрвеня да 14:00 3 чэрвеня ў Барысаўскую раённую бальніцу звярнуліся 30 дашкольнікаў са скаргамі на шматразовыя ваніты (да 10 разоў), болі ў жываце і слабасць. Усяго былі 30 дзяцей узростам ад 2 гадоў 8 месяцаў да 8 гадоў, гэта былі выхаванцы 11 садкоў, паведамляе Мінздароўя.
Шпіталізаваныя былі 27 дзяцей з папярэднім дыягназам «Востры гастраэнтэрыт». Стан на момант паступлення ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці. У трох выпадках бацькі аформілі пісьмовую адмову ад шпіталізацыі, і дзеці сталі праходзіць лячэнне дома.
Усе шпіталізваныя былі агледжаныя дактарамі-інфекцыяністамі і пачата лячэнне.
Па стане на вечар серады ва ўсіх шпіталізаваных адзначалася ўстойлівая станоўчая дынаміка. Па стане на 18:00 восем дзяцей выпісаны.
Для высвятлення прычын захворвання санітарна-эпідэміялагічная служба праводзіць санітарна-эпідэміялагічнае расследаванне, паведаміла Мінздароўя.
Каментары
Система, примерно с 2006 года, занята только одним, - консервацией и выживанием, ради этих задач, выгоняют из Беларуси умных, садят в тюрьмы умных и образованных, убивают, пытают, избивают активных и нелояльных, законодательство превращено в узаконенное беззаконие лукашенко-шведа под эти цели и задачи.
Идут на любые издержки, траты, разрушения и преступления лишь бы сохранить эту систему.
Поэтому имеем непрофессионализм, разруху и деградацию (не путать с выкошенными газонами, побеленными бордюрами, покрашенными заборами и подметенными улицами, это никак не мешает деградации в экономике, медицине, госуправлении, госустройстве).
А ці паведамляе Мінздароўя пра заробкі ў тых садках?
Наколькі тыя заробкі вышэй за МЗП, калі яны наогул вышэй ? (
Калі пашукаць вакансіі на афіцыйным сайце, то там прапановы ад 500 да 1100 (бруднымі?)...