БЕЛ Ł РУС

Аляксей Хлястоў на свабодзе

4.06.2026 / 16:28

Дзяніс Рудніцкі

Жонка Алена сустракала каханага яго любімай стравай — тэфтэлямі. Спявак правёў за кратамі два тыдні.

Жонка Алена сустрэла Аляксея пасля Акрэсціна. Фота з яе інстаграма

Артыста, які апошнія гады вымушыны працаваць у таксі, затрымалі 21 мая. Пра гэта эмацыйна распавяла ў сацсетках Алена Хлястова: «Майго мужа затрымалі без тлумачэнняў. Ён не парушаў нічога!!!!!!!!!».

Сам жа Аляксей запісаў відэа на выпадак свайго затрымання, у якім расказаў пра «прафілактычныя» размовы з ім у сілавікоў, у тым ліку ў ГУБАЗіКу. Хлястоў прасіў распаўсюдзіць гэтае відэа дзеля сваёй абароны.

Акаўнт, звязаны з сілавікамі, адрэагаваў на гэта і сцвярджаў, што Хлястова ГУБАЗіК выклікаў яшчэ год таму. А цяпер яго шукалі нібыта за тое, што «кінуў сваё аўто пад знакам».

У выніку Хлястова абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Суд прызначыў Аляксею 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

Цяпер ён ужо дома. Алена Хлястова паказала ў сторыс, як рыхтавалася карміць каханага — яна прыгатавала яго любімыя тэфтэлі.

Дадому яны ехалі на машыне пад песню Хлястова «Я і ты».

Чытайце таксама:

Аляксею Хлястову прызначылі 14 сутак арышту

Сілавікі пра затрыманне Хлястова: Будзе дома пасля адбыцця пакарання

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Каментары да артыкула