Сёлетнія вучэнні АДКБ пройдуць на двух беларускіх палігонах
У Беларусі пачалася падрыхтоўка да вучэнняў АДКБ «Непарушнае братэрства — 2026» і «Бар’ер — 2026». Першыя вучэнні будуць праходзіць з удзелам міратворчых сіл, а другія — з падраздзяленнямі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, а таксама медыцынскага забеспячэння, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: БелТА
У Мінску адбыліся перамовы прадстаўнікоў Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, а таксама Аб’яднанага штаба і Сакратарыята АДКБ. Падчас сустрэчы ўдзельнікі ўзгаднілі планы правядзення вучэнняў, склад камандавання і нацыянальных кантынгентаў, парадак адпрацоўкі практычных дзеянняў і пытанні забеспячэння.
Акрамя таго, была праведзена рэкагнасцыроўка месцаў, дзе будуць праходзіць вучэнні — палігонаў «Лосвіда» і «Старадарожскі».
Чытайце таксама:
Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць
Вальфовіч: За тыдзень 116 украінскіх дронаў заляцела ў Беларусь
Вальфовіч сцвярджае, што ўзровень небяспекі на межах АДКБ працягвае нарастаць