БЕЛ Ł РУС

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?

4.06.2026 / 22:52

Nashaniva.com

Ідэя напісаць ліст расійскаму кіраўніку Уладзіміру Пуціну з’явілася ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага нядаўна. І на гэта ёсць свае прычыны, расказала выданню «РБК-Украіна» крыніца ў камандзе ўкраінскага прэзідэнта.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«Прэзідэнт гэта прыдумаў перад пачаткам форуму ў Пецярбургу і напярэдадні некаторых яго сустрэч у Еўропе», — сказаў суразмоўца «РБК-Украіна».

Адносна ж таго, што Пуцін наўрад ці канструктыўна адрэагуе на прапанову Зяленскага сесці за стол перамоў і дамовіцца пра мір, улічваючы яго апошнія заявы, то ў камандзе прэзідэнта Украіны ставяцца да гэтага спакойна.

«Няхай гаворыць. Пуцін убачыць там адно, расіяне — іншае, партнёры — трэцяе. Важна, што змест ліста ідзе ў Расію, перш за ўсё да тых груп там, якія маюць уплыў», — заўважыла крыніца «РБК-Украіна».

Увечары 4 чэрвеня на сайце Офіса прэзідэнта Украіны апублікавалі адкрыты ліст Зяленскага да Пуціна. У лісце ўкраінскі прэзідэнт прапануе расійскаму сустрэцца ў трэцяй краіне, каб дамовіцца пра доўгатэрміновы мір. Паводле слоў Зяленскага, Украіна гатовая на час гэтых перамоў спыніць агонь. Таксама ўкраінскі бок прапануе абмяняць палонных у фармаце «ўсіх на ўсіх», што стала б важкім пралогам да заканчэння вайны.

У Крамлі заявілі, што ўжо бачылі ліст Зяленскага, але Пуціну яшчэ не паказвалі. У той жа час прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў сказаў, што калі Зяленскі сапраўды зацікаўлены ў сустрэчы, то можа прыехаць у Маскву.

Чытайце таксама:

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну

«Ёсць добрыя вынікі». Зяленскі пракаментаваў удары па аб'ектах у Расіі

Каментары да артыкула