Свет44

Зяленскі: Я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да прамых перагавораў з Пуціным і панаракаў на зацягванне візіту дэлегацыі ЗША.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo / Evgeniy Maloletka

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ ў Кіеве падкрэсліў, што Украіна падтрымлівае любы фармат для спынення баявых дзеянняў і не можа дазволіць сабе чакаць: «Мы на пастаяннай сувязі з амерыканскім бокам наконт нашых перагаворшчыкаў. Мы чакаем прыезду перагаворнай групы, але, на мой погляд, вельмі доўга. На жаль, для ЗША Украіна зараз не ў фокусе — для іх пытанне Ірана нумар 1. На жаль, мы знаходзімся ў чарзе гэтых войнаў», — сказаў ён.

Зяленскі сказаў гатовы да прамых перамоў з прэзідэнтам РФ.

«Мы падтрымліваем любы фармат, і я гатовы да прамых перамоў з Пуціным, каб завяршыць гэтую вайну, чым чакаць у чарзе, пакуль усе скончаць усе канфлікты ў свеце, а потым дойдзе да нас».

Прэзідэнт Украіны прызнаў, што прыезд анансаваных раней пасланцоў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера зацягваецца, і на гэты момант няма вызначанасці адносна даты іх візіту.

Каментары4

  • "Ўкраіна прызнае Ціханоўскую Прэзідэнтам Беларусі."
    03.06.2026
    Стрэс-сакратарка, і не сорамна так маніць? хаця сакрэтуткам пэўна ж не сорамна

    па-першае, чаму Украіна пішаце, як Ўкраіна? гэта ж усё адно, як рассісія замест Беларусь Белоруссія будзе пісаць - то бок на свой капыл

    па-другое, спецпрадстаўнік не казаў, што прэзідэнтам. казаў, што лідарам, але якой краіны не сказаў

    па-трэцяе - чаму слова "прэзідэнт" пішаце з вялікай літары? філалагіня так прыказала пісаць?
  • 453543
    03.06.2026
    Стрэс-сакратарка, Ну, што ж, "добры" такі захад з вашага боку, каб справакаваць тут срач вакол Лу-Зе-Ці. Што ж вы ўсё не супакоіцеся? Вас за каршэнь і вон з хаты, а вы цераз вакно назад, вас з вакна выкідваюць, а вы цераз пячную трубу зноў...
    У той Ціханоўскай, напэўна, ўжо ікаўка, столькі вы тут ёй косці палошчыце.
  • лол
    03.06.2026
    Чакаем, як будуць пераабувацца тэлемарафонныя боты

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць