Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом
Пасля ён патэлефанаваў у паліцыю і заявіў, што «забіў чалавека-граха».
Джэймс Хэндзі, фота Imbd
Надзвычайнае здарэнне адбылося ўчора ў раёне Тарзана Лос-Анджэлеса. На тэрыторыі дома Хэндзі акцёра знайшлі з нажавымі ранамі. Нягледзячы на спробы аказаць дапамогу, Хэндзі памёр у бальніцы.
44‑гадовы сын каханай Хэндзі Майкл Глэдхіл — прыйшоў да афіцэраў і заявіў, што менавіта ён з’яўляецца забойцам. Глэдхіл жыў разам з маці на момант нападу.
Высветлілася, што ён зарэзаў яго нажом, пасля чаго патэлефанаваў у паліцыю і заявіў, што «забіў чалавека-граха».
Скрыншот відэа Fox News
Джэймс Хэндзі вядомы па фільмах «Джуманджы», «K-9: Сабачая праца», «Топ Ган», «Арахнафобія», Яго апошняй працай была роля бармэна Джымі ў блокбастэры «Топ Ган: Мэверык».