БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што чакае ад Расіі і Украіны кампрамісаў

5.06.2026 / 06:39

Nashaniva.com

«У мінулым месяцы ў іх загінула 25 тысяч чалавек».

Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Трамп заявіў, што чакае ад Расіі і Украіны кампрамісаў. Пра гэта прэзідэнт ЗША сказаў, каментуючы ў Белым доме палітычныя падзеі.

«Гэта адбудзецца. Яны абодва пойдуць на кампрамісы. Я прапаноўваў гэтыя кампрамісы. І, ведаеце, мы прыклалі да гэтага нямала намаганняў. Мы хацелі б гэта ўбачыць. Яны абодва вельмі добрыя людзі. Гэта дзве вельмі неверагодныя краіны. Цудоўныя краіны. Яны павінны спыніцца».

Трамп сказаў, што ў мінулым месяцы загінула 25 тысяч чалавек.

«Салдаты. Былі і іншыя людзі, але ў асноўным салдаты. І кожны месяц салдаты забіваюць у сярэднім каля 25 тысяч чалавек. І я цвёрда перакананы, што яны павінны пакончыць з гэтым. Яны гэта робяць. Я хачу, каб кожны з іх пайшоў на пэўныя кампрамісы. Я думаю, яны збіраюцца гэта зрабіць», — дадаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула