БЕЛ Ł РУС

Пуцін прапанаваў Германіі аднавіць пастаўкі расійскага газу

5.06.2026 / 11:50

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, Расія гатовая да гэтага «хоць заўтра».

Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Уладзімір Пуцін на сустрэчы з замежнымі журналістамі прапанаваў Германіі зноў купляць у Расіі газ, які можна пастаўляць па ацалелай нітцы «Паўночнага патоку», піша «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, Расія гатовая да гэтага «хоць заўтра», таму цяпер рашэнне знаходзіцца ў руках нямецкіх палітыкаў.

Умовай такіх паставак Пуцін назваў скасаванне адпаведных санкцый ЗША.

— І калі ўрад Федэратыўнай Рэспублікі Германія дамовіцца са сваімі партнёрамі, санкцыі будуць знятыя, націснем кнопку — і газ пойдзе. Хоць заўтра. Дамовіцца ці не дамовіцца — або нават без усялякіх дамоўленасцяў проста скажа: не, мы так вырашылі. Выбачайце, скажа сваім партнёрам у Вашынгтоне, але нам гэта патрэбна, і без гэтага нам вельмі складана, — цытуе Пуціна «Інтэрфакс».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула