БЕЛ Ł РУС

З бальніцы ў Барысаве выпісалі апошняе дзіця, шпіталізаванае ў выніку атручэння

5.06.2026 / 14:45

Nashaniva.com

Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, чым скончылася з масавым атручэннем школьнікаў.

Усяго было па дапамогу звярнуліся 30 дзяцей з 11 садкоў Барысава (узростам — ад 2 гадоў 8 месяцаў да 8 гадоў).

27 дзяцей былі шпіталізаваныя: 27 дзяцей з папярэднім дыягназам «востры гастраэнтэрыт» (стан сярэдняй цяжкасці).

Бацькі трох дзяцей аформілі пісьмовую адмову ад шпіталізацыі і атрымалі лячэнне дома

Усім шпіталізаваным былі адразу праведзеныя агляды доктара-інфекцыяніста і хірурга, прызначана поўнае абследаванне і тэрапія па клінічных пратаколах. З першага дня адзначалася ўстойлівая станоўчая дынаміка.

3 чэрвеня былі выпісаны 8 дзяцей, 4 — 18 дзяцей, сёння выпісана апошняе дзіця.

На сёння ўсе дзеці знаходзяцца дома пад амбулаторным назіраннем.

Сітуацыя знаходзілася і застаецца пад кантролем Мінздароўя.

Чытайце таксама:

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве

Каментары да артыкула