БЕЛ Ł РУС

У Лепельскім раёне мужчына ўпаляваў ваўка, і гэта стала пачаткам непрыемнасцяў

5.06.2026 / 17:00

Станіслаў Покуць

У Лепельскім раёне 37‑гадовы мужчына трапіў пад следства пасля таго, як у ягоным аўтамабілі знайшлі тушу ваўка з агнястрэльным раненнем, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Інцыдэнт адбыўся 6 красавіка 2026 года падчас рэйду супрацоўнікаў інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Яны спынілі аўтамабіль Volkswagen, за рулём якога знаходзіўся мясцовы жыхар. Падчас агляду ў салоне была знойдзена туша ваўка.

Спачатку ў дачыненні да мужчыны пачалі адміністрацыйны працэс, аднак ён паспрабаваў уцячы. Па інфармацыі следства, ён сеў у машыну, паехаў у бок інспектараў, наехаў на аднаго з іх і пакінуў месца здарэння. Пазней яго затрымалі пры падтрымцы супрацоўнікаў ДАІ.

Пасля затрымання мужчына таксама нібыта пагражаў прадстаўніку інспекцыі. У выніку яму выставілі абвінавачанне ў прымяненні гвалту і пагрозе гвалтам у дачыненні да службовай асобы пры выкананні ёй службовых абавязкаў.

Да суда абвінавачаны будзе знаходзіцца пад вартай. На яго маёмасць накладзены арышт. Паведамляецца, што раней ён ужо быў судзімы за крадзеж.

Асобна праводзіцца праверка па факце незаконнай здабычы ваўка.

Чытайце таксама:

Пад Рэчыцай знялі, як воўк пераплывае раку ВІДЭА

«А як карміць, хлебам хіба?» У магілёўскім заасадзе дзеці глядзелі на адсечаную галаву казулі ў ваўчыным вальеры

След ваўка ці сабакі — як адрозніць?

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай

Каментары да артыкула