БЕЛ Ł РУС

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў

5.06.2026 / 18:27

Nashaniva.com

Бізнэсмены Дзмітрый і Валянцін Байко яшчэ больш умацавалі свае пазіцыі на Тураўскім малочным камбінаце. У той жа час кампанія «Фрэшчыз», звязаная з адным із заснавальнікаў прадпрыемства Ігарам Чарняўскім, амаль цалкам выйшла са складу акцыянераў і рыхтуецца да ліквідацыі, піша Office Life.

Фота: Тураўскі малочны камбінат

У маі і чэрвені «Фрэшчыз» прадала на біржавых таргах 10 599 акцый камбіната, што складае 35,5% статутнага фонду. Сума здзелкі склала 45,4 мільёна рублёў.

Пасля гэтай здзелкі долі ў прадпрыемстве павялічылі Дзмітрый і Валянцін Байко, а таксама Рычард Шэраль. У выніку Дзмітрый Байко атрымаў ускосны кантроль над больш чым 81% акцый камбіната, Валянцін Байко — над больш як 57%, а Рычард Шэраль — над 8,6%.

Канфлікт вакол «Фрэшчыз» доўжыцца ўжо некалькі гадоў. Кампанія аказалася ў працэдуры банкруцтва пасля карпаратыўнай спрэчкі паміж Ігарам Чарняўскім і саўладальнікамі групы «Контэ Спа». Бакі па-рознаму ацэньвалі магчымасць пагашэння запазычанасцяў за кошт актываў кампаніі.

У 2025 годзе праводзілася ацэнка кошту акцый Тураўскага малочнага камбіната. Розныя эксперты прыйшлі да істотна розных вынікаў, таму канчатковую рэальную вартасць акцый суд прапанаваў вызначаць праз біржавыя таргі.

У лютым 2026 года суд прызнаў «Фрэшчыз» неплацежаздольнай кампаніяй і пастанавіў ліквідаваць яе да 14 ліпеня 2026 года. Такім чынам, кантроль над Тураўскім малочным камбінатам фактычна пераходзіць да братоў Байко і іх партнёраў.

Чытайце таксама:

Полацкі малочны камбінат пайшоў у банкруцтва

Полацкі малочны камбінат прадалі «Савушкаваму прадукту»

«Усё прадалі ў Расію?» З беларускіх крам знік папулярны прадукт

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне

Каментары да артыкула