У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА
Кіроўца атрымаў траўмы, яго заблакавала ў аўтамабілі.
ДТЗ здарылася каля 17:30 на скрыжаванні вуліц Вадзіма Гецьмана і Ушынскага ў Саламянскім раёне ўкраінскай сталіцы.
Паводле папярэдняй інфармацыі паліцыі, кіроўца аўтамабіля Mercedes рухаўся з вялікай хуткасцю, страціў кіраванне і выехаў на пешаходную зону каля падземнага пераходу, заляцеўшы і ў сам пераход.
Чатыры чалавекі загінулі на месцы здарэння, а трох пацярпелых даставілі для аказання медыцынскай дапамогі.
Кіроўца таксама атрымаў траўмы. Пасля сутыкнення ён апынуўся заблакаваным у моцна пашкоджаным аўтамабілі. Ратавальнікі дэблакавалі мужчыну і перадалі яго медыкам.
На месцы працуюць следчыя і супрацоўнікі паліцыі. Абставіны і прычыны аварыі высвятляюцца.
Чытайце таксама:
Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА
У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА