Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ
У Кіеве 5 чэрвеня адбылася цяжкая дарожна-транспартная аварыя, у выніку якой загінулі чатыры чалавекі, яшчэ трое атрымалі траўмы. Кіроўца, які ляцеў на шалёнай хуткасці, страціў кантроль над машынай, выехаў на пешаходную зону і ўрэзаўся ў падземны пераход. Цяпер сталі вядомыя падрабязнасці пра яго.
Ахвярамі трагедыі сталі двое мужчын, жанчына і 12‑гадовы хлопчык. Яшчэ трое чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
49‑гадовы кіроўца быў заблакаваны ў моцна пашкоджаным аўтамабілі. Ратавальнікі вызвалілі яго з дапамогай спецыяльнага абсталявання і перадалі медыкам. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
Паведамляецца, што мужчыну раней неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці. Акрамя таго, ён ужо быў удзельнікам чатырох дарожных аварый, дзве з якіх адбыліся сёлета.
Па факце здарэння распачалі крымінальная справа. Калі кіроўца выжыве і ягоная віна будзе даказаная, то яму можа пагражаць да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА
Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА
У Гомелі байкер так тармазіў на чырвонае святло, што катапультаваўся з матацыкла ВІДЭА
У пункце пропуску «Казловічы» фура наехала на 24‑гадовага супрацоўніка лагістычнай кампаніі