БЕЛ Ł РУС

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі

6.06.2026 / 12:29

Nashaniva.com

«У сувязі з абгрунтаванымі перасцярогамі ў інтарэсах бяспекі Спіса і фракцыі «Еўрапейскі выбар» кваліфікаванай большасцю (трыма чвэрцямі) галасоў спадарыні Аляксандры Мамаевай вынесены вотум недаверу», — паведамляецца ў тэлеграм-канале блока.

Аляксандра Мамаева, 10 чэрвеня 2025. Фота Офіса Ціханоўскай

У сувязі з гэтым рашэннем, далейшае прадстаўніцтва Аляксандры Мамаевай ад імя «Еўрапейскага выбару» не ёсць магчымым, паведамляе фракцыя.

Аляксандра Мамаева была дэлегаткай КР трэцяга склікання і кіраўніком Міжнароднай камісіі КР, удзельнічала ў стварэнні Народных амбасад Беларусі. З 2015 года жыве ў Славеніі. У лістападзе 2025 года яна расказвала пра спробы вярбоўкі з боку КДБ.

На выбарах у КР апошняга склікання была ў спісе «Еўрапейскага выбару» на пятай пазіцыі. На шостай пазіцыі ў спісе ЕВ Аліна Харысава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула