БЕЛ Ł РУС

Пяскоў заклікаў не забягаць наперад з высновамі адносна ліста Зяленскага

6.06.2026 / 15:26

Nashaniva.com

«Для Расіі вельмі важна дасягнуць нашых інтарэсаў».

Фота: Sefa Karacan / Anadolu via Getty Images

Не варта рабіць паспешлівых высноў адносна апублікаванага ўкраінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім ліста прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, а таксама адносна рэакцыі яго амерыканскага калегі Дональда Трампа, заявіў тэлеканалу CGTN прэс-сакратар Пуціна на палях Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму, піша РБК.

«Для Расіі вельмі важна дасягнуць нашых інтарэсаў і выканаць тыя задачы, якія былі пастаўленыя ў пачатку «спецыяльнай ваеннай аперацыі». Што датычыцца абмену заявамі, публікацыі ліста Зяленскага і рэакцыі Трампа на гэты ліст, можна шмат пра што гаварыць, але давайце не будзем забягаць наперад», — сказаў Пяскоў.

Напярэдадні прэс-сакратар прэзідэнта заявіў, што да паслання Зяленскага «паставіліся сур’ёзна».

Чытайце таксама:

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»

Трамп пра Зяленскага і Пуціна: Хай самі разбіраюцца

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну

Каментары да артыкула