У Мінск прыляцеў намеснік Сі Цзіньпіна
Намеснік старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэн прыбыў у Беларусь з працоўным візітам. У Нацыянальным аэрапорце яго сустрэў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў, паведаміла прэс-служба ўрада.
Фота: прэс-служба ўрада
Паведамляецца, што падчас знаходжання ў Мінску кітайскі госць возьме ўдзел у адкрыцці Беларуска-Кітайскага форуму прамысловага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, наведае мерапрыемства па прасоўванні беларускіх тавараў на кітайскі рынак у рамках выставы «БЕЛАГРА-2026» і азнаёміцца з шэрагам важных культурных аб’ектаў краіны.
Чытайце таксама:
Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне
У кітайскай пустыні разгледзелі з космасу дзясяткі новых ядзерных аб'ектаў
Лукашэнка: Складанасць ШІ такая ж уяўная, як і кітайскай мовы
У Беларусі за 5 гадоў хочуць пазбыцца рыбы, садавіны і гародніны з «недружалюбных» краін