Эканоміка44

У Беларусі за 5 гадоў хочуць пазбыцца рыбы, садавіны і гародніны з «недружалюбных» краін

У найбліжэйшыя пяць гадоў Беларусь плануе цалкам замясціць пастаўкі рыбы, садавіны і гародніны з краін, якія беларускія ўлады лічаць недружалюбнымі. Пра гэта на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме паведаміла намесніца міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Шаўцова.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Паводле слоў чыноўніцы, неабходныя аб'ёмы прадукцыі плануецца атрымліваць за кошт уласнай вытворчасці, а таксама паставак з краін-партнёраў.

Адначасова адной з галоўных задач для беларускага аграрнага сектара застаецца павелічэнне экспарту. Асаблівая ўвага будзе надавацца вытворчасці прадукцыі з высокай дадатковай вартасцю, паглыбленай перапрацоўцы сыравіны, а таксама развіццю селекцыі, генетыкі і ветэрынарных тэхналогій.

Шаўцова адзначыла, што пасля змены міжнародных гандлёвых патокаў Беларусь пераарыентавала значную частку знешняга гандлю з заходніх рынкаў на краіны Усходу і Поўдня. У прыватнасці, істотна выраслі пастаўкі харчовай прадукцыі ў Кітай, краіны Персідскага заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Падчас гэтай дыскусіі таксама прагучала, што ўзровень самазабеспячэння харчаваннем у Беларусі нібыта перавышае 95 працэнтаў, што з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза. 

Каментары4

  • Штош
    05.06.2026
    За гэты тэрмін недружалюбныя могуць стаць дружалюбнымі, і наадварот.
  • Вуек
    05.06.2026
    нейкія людзі якіх ніхто не выбіраў вырашылі хто для беларусаў дружалюбны а хто не. Для мяне напрыклад найбольш дружалюбная Польшч, Украіна, ЕС і ЗША, а Расея і Кітай натуральны вораг. Ешча самы кітайскую гародніну, калі пра здароўе не дбаеце
  • Ёсік
    06.06.2026
    А Малдова й Арменія ўжо недружалюбныя краіны?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць