БЕЛ Ł РУС

Міжнародны саюз раварыстаў зняў абмежаванні з беларусаў

6.06.2026 / 16:46

Nashaniva.com

Міжнародны саюз раварыстаў (UCI) цалкам аднавіў у правах беларускіх спартсменаў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Пачынаючы з 1 ліпеня 2026 года беларускія велагоншчыкі змогуць выступаць на турнірах пад эгідай Міжнароднага саюза раварыстаў са сцягам і гімнам у асабістых і камандных спаборніцтвах. З 2023 года яны бралі ўдзел у мерапрыемствах UCI у нейтральным статусе.

Раней пра зняцце ўсіх абмежаванняў з беларусаў абвясцілі міжнародныя федэрацыі гімнастыкі, сучаснага пяцібор'я, бокса, валейбола, барацьбы, коннага спорту, каратэ, танцавальнага спорту, більярда, водналыжнага спорту, фехтавання, муай-тай, стральбы з лука. Такія рашэнні былі прынятыя пасля таго, як Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) 7 мая рэкамендаваў дапусціць беларускіх спартсменаў да ўсіх міжнародных спаборніцтваў без абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Міжнародная федэрацыя студэнцкага спорту зняла ўсе абмежаванні з беларусаў

World Athletics адмовілася здымаць санкцыі з беларускіх спартсменаў

Яшчэ адну беларускую спартыўную федэрацыю вяртаюць да міжнародных спаборніцтваў

З беларускіх барцоў знялі ўсе абмежаванні на міжнароднай арэне

Каментары да артыкула