БЕЛ Ł РУС

На амерыканскім фестывалі Burning Man зноў зладзяць беларускі лагер

6.06.2026 / 17:51

Nashaniva.com

Сёлета на знакамітым фэсце Burning Man зноў будзе беларускі лагер Mara, піша Reform.news.

Фота: сацсеткі

«Наш леташні дэбют у Burning Man зрабіў сапраўдную сенсацыю: нашы «Лазня» і «Дранікі» заваявалі мноства водгукаў, а некаторыя нават назвалі MARA найлепшым лагерам сезона. У 2026 годзе мы вернем у пустыню тое, чым ганарымся больш за ўсё, — нашы традыцыі, культуру і душэўнае цяпло», — піша каманда.

У беларускага кэмпа будуць тры складнікі:

Плюс супольнасць з 60 чалавек, якія разам дзеляцца сваімі традыцыямі са светам. Да ініцыятывы запрашаюць далучыцца.

Mara Camp летась з‘явіўся дзякуючы агенцыі Vondel Digital, заснаванай былым палітвязнем Аляксандрам Васілевічам.

Фестываль Burning Мan у ЗША праходзіць штогод. Падчас імпрэзы паўстае своеасаблівы горад, у якім амаль усё, што адбываецца, цалкам ствараецца яго жыхарамі. У пустыні ўсталёўваюцца творы сучаснага мастацтва, часта фантастычных формаў. Некаторыя з іх спальваюцца стваральнікамі да заканчэння фэсту.

Кульмінацыяй фестывалю з‘яўляецца спальванне вялізнай скульптуры чалавека.

Сёлета фестываль Burning Man пройдзе ў пустыні Блэк-Рок у Невадзе з 30 жніўня да 7 верасня. Галоўная тэма фэсту — творчыя інтэрпрэтацыі касмічнага дрэва, аднак мастацкія інсталяцыі вітаюцца і заахвочваюцца ў Black Rock City незалежна ад таго, увасабляюць яны тэму гэтага года ці не.

Чытайце таксама:

На фестывалі Burning Man у пустыні Невады забілі расіяніна

На амерыканскім фестывалі Burning Man упершыню зладзілі беларускі лагер

«Утопія, заснаваная на эмпатыі». На амерыканскім фестывалі Burning Man будзе беларускі лагер

Каментары да артыкула