БЕЛ Ł РУС

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў

7.06.2026 / 12:12

Nashaniva.com

З крам на акупаваным Крымскім паўвостраве знікаюць базавыя прадукты. Пасля ўдараў па лагістычных вузлах і сухапутным шляху ў Крыме пачаўся востры паліўны крызіс, які ланцуговай рэакцыяй выклікаў панічныя чаканні сярод насельніцтва, а следам і дэфіцыт прадуктаў на паліцах.

Паліўны крызіс выклікаў перабоі з дастаўкай тавараў і справакаваў спажывецкі ажыятаж. Як заўважыла выданне «Агентство», жыхары Сімферопаля і Севастопаля пачалі масава скардзіцца ў мясцовых чатах на нястачу базавых прадуктаў харчавання.

Паведамленні ў мясцовых чатах паказваюць, што праблемы назіраюцца з цукрам, грэчкай, макаронай, рысам, соллю, мукой, алеем.

Мясцовыя паблікі паведамляюць пра наступныя факты, што ў буйных гандлёвых сетках цалкам або часткова зніклі цукар і танныя крупы — людзі літаральна «змятаюць» тавары скрынямі.

У крамах пачалі з'яўляцца таблічкі з папярэджаннямі пра жорсткія абмежаванні: напрыклад, выдаваць не больш за 3 кг цукру, грэчкі і рысу ў адны рукі.

У сімферопальскім гіпермаркеце «Ашан» на паліцах засталіся толькі дарагая соль і рэшткі грэчкі пад уласным брэндам крамы.

Пакуль перабоі з прадуктамі не носяць татальнага характару на ўсім паўвостраве — жыхары некаторых гарадоў (Феадосіі, Бахчысарая) паведамляюць, што асабіста пустых паліц не бачылі, але ўжо чытаюць пра гэта ў сацсетках.

Тым не менш, праблема з дастаўкай прадуктаў і паліва нарастае, паколькі абяцанні акупацыйных уладаў нармалізаваць лагістыку пасля паспяховых удараў украінскіх дронаў пакуль застаюцца толькі на паперы.

Сёння стала вядома, што праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула