Беларуская гарэлка пагоршыла свае пазіцыі ў сусветным рэйтынгу алкаголю
Апублікаваны рэйтынг алкагольных напояў The Millionaires' Club 2025. У спіс трапляюць вытворцы, якія прадаюць не менш за 9 мільёнаў літраў на год.
Усяго ў рэйтынгу 151 пазіцыя. На першым месцы — карэйскі соджу Jinro. На другім — джын Ginebra San Miguel, на трэцім — індыйскі віскі Royal Stag.
У рэйтынг не першы год трапляюць і беларускія вытворцы. «Бульбашъ» заняў 120‑е месца (раней было 122-е), «Брестъ-Литовскъ» — на 136-м, «Канаплянка» — на 141-м, «Стольградная» (ад «Мінск Крышталь») — на 144‑м (раней было 119-е).
Калі глядзець толькі гарэлку — гэта 36 пазіцый у рэйтынгу, і «Бульбашъ» займае 28‑е месца, «Мінск Крышталь» — 34-е.