БЕЛ Ł РУС

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод

8.06.2026 / 08:03

Nashaniva.com

Расійская кампанія «Уралхім» збіраецца разгарнуць новую вытворчасць на базе Гомельскага хімічнага завода. Пра планы інвеставаць у беларускую прамысловасць заявіў расійскі бізнэсмен і ўраджэнец Беларусі Дзмітрый Мазепін.

Гутарка ідзе пра будаўніцтва прадпрыемства, якое будзе выпускаць спецыяльныя водараспушчальныя ўгнаенні для цяплічных гаспадарак. Паводле слоў бізнэсмена, праект разлічаны на найбліжэйшыя два гады.

Мазепін адзначыў, што прынцыповая дамоўленасць ужо дасягнутая з прэм'ер-міністрам Беларусі Аляксандрам Турчынам, які актыўна лабіяваў гэты праект. 3 чэрвеня Мазепін сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. На той сустрэчы Лукашэнка заявіў, што «багаты чалавек павінен працаваць на сваю радзіму».

Чытайце таксама:

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы

У топ мільярдэраў ад Forbes увайшоў грамадзянін Беларусі

Апублікаваны новы топ-100 самых паспяховых бізнэсменаў Беларусі

Каментары да артыкула