БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Фінляндыі не верыць, што Пуцін нападзе на Еўропу, і заклікае да перамоў

8.06.2026 / 12:06

Nashaniva.com

«Я лічу, што мы павінны размаўляць з Пуціным», — сказаў Аляксандр Стуб.

Фота: УНІАН

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб у інтэрв’ю Neue Zürcher Zeitung заявіў, што не верыць у перспектыву нападу Расіі на краіны НАТА і заклікаў Еўропу да дыялогу з Уладзімірам Пуціным, піша Bild.

«Навошта Расіі правяраць дзеянне артыкула пяць [статуту НАТА, паводле якога напад на адну краіну альянсу раўназначны нападу на ўсе іншыя], калі за чатыры гады яна не здолела заваяваць Украіну?» — сказаў Стуб.

Больш за тое, Стуб мяркуе, што Украіна цяпер «у найлепшым становішчы на полі бою, чым калі-небудзь з пачатку вайны». У гэтых умовах ён заклікае Еўропу ініцыяваць новыя перамовы з Расіяй аб завяршэнні вайны: «Я лічу, што мы павінны размаўляць з Пуціным».

Па словах прэзідэнта Фінляндыі, першым аднавіць размову з Крамлём павінен паспрабаваць ЕС. Калі гэта не атрымаецца, ініцыятыву маглі б узяць на сябе Германія, Францыя і Вялікабрытанія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула