Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны
Усяго тыдзень таму беларусаў абурылі «халяльныя» калючыя агуркі, якія прадаваліся ў інтэрнэт-краме сеткі «Еўраопт». Але не паспеў у Threads астыць ранейшы запал, як загарэўся новы — гэтым разам праз баклажаны, піша Blizko.by.
Пры гэтым калі на «халяльныя» агуркі, пра якія пісалася раней, нацэнка склала ўсяго 12 капеек, то за кілаграм «халяльных» баклажанаў прыйдзецца заплаціць ужо на 2,3 рубля больш.
У каментарах карыстальнікі жартуюць і абураюцца:
«Ну як за што нацэнка, за этыкетку Халяль».
«Самы нахабны маркетынг, які я бачыў».
«Відаць таму, што не ўгнойвалі свіным гноем».
Дарэчы, цяпер з сайта «Едастаўка» тыя самыя калючыя халяльныя агуркі зніклі. Але затое прысутнічаюць тыя самыя баклажаны і некалькі відаў таматаў.
Халяльнай лічыцца прадукцыя, дазволеная і дапушчальная да спажывання па нормах ісламу. Пад забаронай мяса свініны, драпежных птушак і жывёл, кроў, а таксама алкагольныя напоі. Раслінная ежа па змаўчанні з'яўляецца халяльнай.
Чытайце таксама:
Беларусы абурыліся, што ў «Еўраопце» прадаюць «халяльныя» агуркі
Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную