БЕЛ Ł РУС

На Філіпінах адбыўся магутны землятрус

8.06.2026 / 19:17

Nashaniva.com

8 чэрвеня на поўдні Філіпін адбыўся землятрус магнітудай 7,8. Гэта самы магутны землятрус, які закрануў астраўную дзяржаву сёлета.

Фота: Daniel Ceng/Anadolu via Getty Image

Паводле паведамленняў СМІ, у выніку стыхіі загінулі як мінімум 19 чалавек, больш за 130 атрымалі раненні, яшчэ 7 лічацца зніклымі без вестак.

Стыхія закранула востраў Мінданаа. У яго паўночнай і цэнтральнай частках пашкоджаныя дзясяткі будынкаў, у тым ліку школы, бальніцы і жылыя дамы.

Папярэджанні пра магчымае цунамі былі абвешчаныя на Філіпінах, у Інданезіі і Японіі. Пазней былі зафіксаваныя хвалі вышынёй ад некалькіх сантыметраў да паўтара метра.

Філіпіны лічацца адной з найбольш уразлівых да стыхійных бедстваў краін свету. З-за размяшчэння ў зоне Ціхаакіянскага агнявога кольца краіна рэгулярна сутыкаецца з землятрусамі і вулканічнай актыўнасцю.

Ціхаакіянскае агнявое кольца — гэта сейсмічны пояс, які цягнецца ўздоўж узбярэжжаў Ціхага акіяна ад Паўднёвай Амерыкі да Далёкага Усходу і з'яўляецца адной з самых актыўных у свеце зон землятрусаў і вывяржэнняў вулканаў.

Чытайце таксама:

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў

Акрамя блэкаўта Куба перажыла яшчэ і землятрус

Разлом тэктанічнай пліты ля ўзбярэжжа ЗША пагражае найбуйнейшым землятрусам

Каментары да артыкула