БЕЛ Ł РУС

Галоўнага пракурора МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна, адхілілі ад пасады

9.06.2026 / 07:51

Nashaniva.com

Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Хана, які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, адхілілі ад пасады да прыняцця канчатковага рашэння аб дысцыплінарнай справе ў сувязі з абвінавачаннямі на яго адрас у сэксуальных дамаганнях.

Карым Хан. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Адпаведная заява была апублікавана на сайце суда.

Рашэнне ўступае ў сілу неадкладна, а дысцыплінарную справу перадалі на разгляд Асамблеі дзяржаў-удзельніц.

У лістападзе 2024 года асамблея дзяржаў-удзельніц МКС ініцыявала расследаванне ў дачыненні да Хана паводле справы аб дамаганнях і рэкамендавала яму перадаць паўнамоцтвы.

Пазней, у маі 2025 года, на фоне абвінавачанняў у сэксуальных дамаганнях Хан пайшоў у адміністрацыйны адпачынак.

Чытайце таксама:

Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда абвінавацілі ў дамагальніцтвах, ён часова пакінуў пасаду

Каментары да артыкула