Свет

Пракурора Міжнароднага крымінальнага суда абвінавацілі ў дамагальніцтвах, ён часова пакінуў пасаду

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) Карым Хан часова пакінуў сваю пасаду на неабмежаваны тэрмін — пакуль у адносінах да яго самога праводзіцца следства па абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях, пачатае ў канцы мінулага года, паведамляе Бі-бі-сі.

Карым Хан. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

У заяве МКС сказана, што да заканчэння знешняга расследавання Хан ідзе ў адпачынак, а абавязкі галоўнага пракурора суда падзеляць паміж сабой двое яго намеснікаў. Як указана на сайце МКС, у пракурора двое намеснікаў.

Раней СМІ спасылаліся на дакумент, у якім прыводзіліся абвінавачанні ў адрас Карыма Хана, у тым ліку «непажаданыя дакрананні сексуальнага характару» і «аб'юз».

Кіраўніцтва МКС аб праводзімым у адносінах да галоўнага пракурора расследаванні паведамілі ў кастрычніку мінулага года. Сам Хан усе абвінавачанні ў свой адрас паслядоўна адмаўляе. Пакінуць пасаду на час расследавання Хана публічна заклікалі некаторыя супрацоўнікі МКС і некалькі міжнародных арганізацый.

Як доўга працягнецца знешняе расследаванне, даручанае Кіраванню службаў унутранага нагляду ААН, невядома. Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на ўласную ананімную крыніцу, на мінулым тыдні ў рамках гэтага працэсу следчыя ААН правялі з Ханам заключную размову.

Журналісты Reuters таксама азнаёміліся з тэкстам ліста, які Хан разаслаў сваім супрацоўнікам, пацвердзіўшы часовы адпачынак і запэўніўшы, што абавязкі галоўнага пракурора МУС у яго адсутнасць будуць выконваць іншыя людзі.

«Мае рашэнне прадыктавана глыбокай і непахіснай верай у справядлівасць нашага Суда і яго канцылярыі, а таксама жаданнем забяспечыць цэласнасць працэсу і справядлівае стаўленне да ўсіх яго ўдзельнікаў», — гаворыцца ў лісце.

Пасля таго як пра абвінавачанні ў адрас Хана стала вядома афіцыйна, галоўны пракурор сам звярнуўся да нагляднага органа МКС — Незалежнага нагляднага механізму — з просьбай правесці ўнутранае расследаванне зробленых заяў.

Адміністрацыя суда, аднак, прыняла рашэнне перадаць расследаванне знешнім органам — каб, як заявіў яго старшыня, «забяспечыць працэсу поўную незалежнасць і справядлівасць».

У апошнія месяцы МКС і асабіста Карым Хан знаходзяцца пад пільнай увагай міжнародных СМІ, пасля таго як па яго запыце былі выдадзены ордары на арышт некалькіх удзельнікаў вайны Ізраіля з ХАМАС, у тым ліку і прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, за ваенныя злачынствы, магчыма, здзейсненыя падчас ваеннай аперацыі ў сектары Газа.

Ізраіль не з'яўляецца членам МКС, а яго ўрад і сам Нетаньяху рашуча адкінулі гэтыя абвінавачанні.

У лютым падчас візіту Нетаньяху ў Вашынгтоне, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў санкцыі супраць службовых асоб МКС.

У адказ на гэта МКС заявіў, што гэтыя меры ставяць пад пагрозу сама існаванне суда, і заклікаў дзяржавы-члены і сусветнае грамадзянскае грамадства «аб’яднацца ў барацьбе за справядлівасць і фундаментальныя правы чалавека».

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія выставіла Украіне восем умоў5

Расія выставіла Украіне восем умоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію1

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА33

У Славеніі скралі бронзавую статую Меланіі Трамп1

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год27

Умераў і Мядзінскі выступілі з кароткімі заявамі па выніках перамоў. Зяленскі і лідары ЕС разам сазваніліся з Трампам3

У Баранавічах маладая жанчына выпала з 9-га паверха1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія выставіла Украіне восем умоў5

Расія выставіла Украіне восем умоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць