У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў
Раніцай 9 чэрвеня ў падмаскоўнай Балашысе выбухнуў аўтамабіль. Паводле паведамленняў расійскіх тэлеграм-каналаў, загінуў чалавек.
Выбух прагрымеў на вуліцы Калдунова каля 6 раніцы. Відавочцы аварыі кажуць, што мужчына сеў за руль свайго аўтамабіля BMW X3, завёў і толькі паехаў, як аўтамабіль выбухнуў і загарэўся.
Відавочцы выцягнулі кіроўцу з машыны, аднак мужчына памёр.
У выніку выбуховай хвалі і пашкоджанняў ад агню пашкоджаны таксама іншы аўтамабіль, які ў гэты момант праязджаў міма.
Афіцыйнай інфармацыі няма.