БЕЛ Ł РУС

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу

9.06.2026 / 11:29

Nashaniva.com

Шмат каму прыйшлося пайсці ні з чым. 

Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр БДУ «На філфаку» ўчора паказваў апошні спектакль сезона — мюзікл «У джазе толькі дзяўчаты». І зноў быў аншлаг.

Квіткі раздавалі за дзве гадзіны да пачатку выступу, а сам уваход на мерапрыемства быў бясплатным.

Посмотреть в Threads

«Квіткоў больш няма», — сказала дзяўчына ўжо а 18:25.

Спектаклі тэатра «На філфаку» вельмі часта збіраюць аншлагі, а некаторыя называюць тэатр БДУ новым канкурэнтам Тэатра лялек з адной толькі розніцай — на філфаку іграюць аматары.

Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр-студыя БДУ «На філфаку» быў заснаваны ў 1996 годзе. У складзе тэатральнай трупы — студэнты і выпускнікі ўніверсітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула