Праз ажыятаж некаторым прыйшлося сысці з нічым.
Народны студэнцкі музычна-драматычны тэатр БДУ «На філфаку» прэзентаваў прэм’ерны спектакль — «Зойкіну кватэру» па п’есе Міхаіла Булгакава.
Колькасць жадаючых трапіць на паказ была настолькі вялікай, што некаторым не хапіла месцаў у актавай зале і прыйшлося пайсці з нічым.


Аншлаг выкліканы тым, што ўваход на спектакль быў бясплатным, плюс вялікую ролю сыграла папярэдняя рэклама ў сацсетках. Дадатковую частку гледачоў зацікавіла ўзроставае абмежаванне «18+».
Гісторыя Зойкі, напісаная Булгакавым у 1925 годзе, — гэта гісторыя прадпрымальнай жанчыны ў часы НЭП, у кватэры якой за шырмай атэлье хаваюцца п’яныя начныя вечарыны. Стварае ў сябе дом спатканняў Зоя з марай зарабіць на гэтым і збегчы за мяжу, але яе планы не спраўджваюцца.

Сярод публікі, якая прыйшла на спектакль, можна было пабачыць вельмі розных людзей ва ўзросце ад 15 да 70 гадоў.
Некаторыя называюць тэатр БДУ новым канкурэнтам Тэатра лялек з адной толькі розніцай — на філфаку іграюць аматары.
«Мяне цешыць, што людзі інтэлігентныя ў нас. Ходзяць у тэатры масава, а не толькі на Дзмітрыенку», — каментуюць у сацсетках.
«Добра было б толькі ўвесці папярэдні запіс, каб людзі не штурхаліся», — рэкамендуюць трупе.
-
«Хочаце як у Мікеланджэла — дайце круглую суму і год у запасе!» Скульптар пілуе балгаркай скандальны помнік у Быхаве, але замовы яму ўжо паставілі на паўзу
-
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
-
Іншую скульптуру аўтара скандальнай «Быхаўскай мадонны» чыноўнікі афіцыйна набылі за $15 тысяч толькі праз месяц пасля адкрыцця
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары