БЕЛ Ł РУС

Качанава зацікавілася бізнэсам у сферы пахавальных паслуг, КДК праверыць сістэму

9.06.2026 / 15:32

Nashaniva.com

Старшыня Савета Рэспублікі заявіла пра праблему ценявога бізнэсу ў пахавальнай сферы.

Паводле яе слоў, рынак рытуальных паслуг у асобных выпадках працуе па схеме, дзе вырашальным фактарам становіцца хуткасць доступу да інфармацыі пра смерць чалавека, паведамляе «Мінская праўда».

«Людзі трапляюць у бяду… Хто першы хутка прапануе свае паслугі, чалавек туды і звяртаецца», — адзначыла Качанава на сумесным пасяджэнні парламента.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, Камітэт дзяржкантролю можа зацікавіць сітуацыя, якая склалася ў галіне.

Кіраўнік КДК Васіль Герасімаў пацвердзіў, што праблема ўжо знаходзіцца ў полі ўвагі ведамства. Ён адзначыў, што пахавальныя кампаніі атрымліваюць інфармацыю аб памерлых імгненна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула