БЕЛ Ł РУС

12 чэрвеня не будуць прадаваць алкаголь

9.06.2026 / 15:56

Nashaniva.com

Па ўсёй Беларусі 12 чэрвеня абмяжуюць продаж алкаголю. Такое рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем выпускных вечароў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У большасці рэгіёнаў краіны забарона будзе дзейнічаць на працягу сутак — з 08:00 12 чэрвеня да 08:00 13 чэрвеня, хоць канкрэтны час вызначаюць мясцовыя органы ўлады. У асобных гарадах і раёнах абмежаванні могуць дзейнічаць з 00:00 да 24:00.

Пад забарону трапляюць моцныя алкагольныя напоі, піва і слабаалкагольныя напоі з утрыманнем этылавага спірту 7% і больш.

Пры гэтым абмежаванні не распаўсюджваюцца на:

Такія меры ў Беларусі традыцыйна ўжо шмат гадоў уводзяцца ў дні правядзення школьных выпускных вечароў з мэтай прафілактыкі правапарушэнняў і няшчасных выпадкаў.

Чытайце таксама:

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў

У БНТУ ўводзяць электронную чаргу пры падачы дакументаў на паступленне

Каментары да артыкула