БЕЛ Ł РУС

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»

9.06.2026 / 17:30

Nashaniva.com

Жыхар Мінска Аляксандр Кузьміч падзяліўся ў сацыяльных сетках незвычайнай знаходкай на адной з заправачных станцый «Беларуснафты». Падчас запраўкі аўтамабіля ён заўважыў там скульптуру робата ВАЛЛ-І і апублікаваў яе фота, піша Blizko.by.

Арт-аб’ект знаходзіцца на АЗС па вуліцы Сярова, 2. Ён выкананы ў выглядзе вядомага робата-прыбіральшчыка ВАЛЛ-І — галоўнага героя папулярнага анімацыйнага фільма студый Disney і Pixar. Мультфільм атрымаў шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку «Оскар» і «Залаты глобус».

Аўтар допісу коратка выказаў сваё захапленне: «Які ж ён класны!»

У каментарыях многія карыстальнікі падтрымалі яго меркаванне. Робат выклікаў у людзей цёплыя эмоцыі і ўсмешкі. Сярод водгукаў былі такія:

«Які мілашка».

«Сюды б яшчэ ЕВУ, а то ВАЛЛ-І вельмі самотны».

«Вочкі добрыя».

Чытайце таксама:

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ

Каля гіганцкага зубра на трасе М1 адкрыюць кавярню з татарскай кухняй

Каментары да артыкула