У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ
На беразе ракі Салянкі ў Старых Дарогах з’явіліся новыя мастацкія аб’екты, якія дапоўнілі ўжо наяўнае вадзяное кола, усталяванае раней, паведамляюць «Навіны Старадарожчыны».

Галоўным упрыгожаннем сталі дзве металічныя фігуры — «Вадзянік» і «Русалка». Яны размешчаныя проста над вадой і ствараюць цэлую кампазіцыю.

Аўтарам гэтых скульптур з’яўляецца беларускі мастак і скульптар Уладзімір Канонік з Фаніпаля. Ён вядомы тым, што стварае незвычайныя арт-аб’екты ў стылі стымпанк, выкарыстоўваючы металалом, старыя аўтадэталі і іншыя выкарыстаныя матэрыялы. Ягоныя работы можна ўбачыць і ў іншых месцах, у тым ліку ўздоўж дарог і на запраўках. У Старых Дарогах ужо ёсць адна з яго работ — «Гіпацэнтаўр».
Новыя скульптуры хутка сталі папулярнымі: мясцовыя жыхары і госці горада прыходзяць паглядзець на іх, робяць фатаграфіі і дзеляцца ўражаннямі ў сацыяльных сетках.
Арфа ў руках Вадзяніка задуманая не проста як дэкор, а як невялікі фантан, што яшчэ больш ажыўляе ўсю кампазіцыю.
У выніку набярэжная стала не толькі месцам для адпачынку, але і сучаснай культурнай лакацыяй, якая прыцягвае ўвагу і стварае адметную атмасферу.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Это же чёрные сущности