УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе
5 чэрвеня 2026 года, як паведамляе тэлеграм-канал «Досье Шпиона», быў нанесены ўдар па месцы дыслакацыі 90‑га сапёрнага палка ў населеным пункце Піянерскае Данецкай вобласці. Сцвярджаецца, што для атакі выкарысталі 25 ударных беспілотнікаў.
Скрыншот з відэа t.me/robert_magyar
У паведамленні гаворыцца пра як мінімум трох загінулых і пяцярых параненых расійскіх вайскоўцаў, а адзін маёр знік без вестак. Усе гэтыя вайскоўцы пералічваюцца пайменна.
Адзначаецца таксама, што ў выніку ўдару былі знішчаныя інжынернае абсталяванне, боепрыпасы і некалькі адзінак аўтамабільнай тэхнікі.
Раней пра ўдар па месцы дыслакацыі гэтага палка яшчэ ў суботу, 6 чэрвеня, паведаміў камандуючы Сіл беспілотных сістэм УСУ Роберт Броўдзі (Мадзяр).
Раней вайскоўцы гэтага палка, як паведамляецца, рабілі абарончую «лінію Суравікіна» на акупаванай Херсоншчыне.
Чытайце таксама:
УСУ ўзмацняюць ціск на Крым, сітуацыя стала складанаю для расійскай арміі
Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню
Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю