БЕЛ Ł РУС

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль

9.06.2026 / 18:36

Nashaniva.com

Хто ў ім быў, пакуль невядома.

На месцы выбуху аўтамабіля

Выбух адбыўся ў аўтамабілі Zeekr на паўднёвым захадзе Масквы.

Паводле інфармацыі крыніцы, моцны выбух быў чутны на паркоўцы на вуліцы Увядзенскага ў раёне Канькова. Пасля здарэння з найбліжэйшых крам эвакуявалі людзей.

На месцы працуюць экстранныя службы, рух транспарту па дарозе часова спынены. Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль не было.

Перад тым, раніцай 9 чэрвеня, у мікрараёне Авіятараў у падмаскоўнай Балашысе выбухнуў яшчэ адзін аўтамабіль. Паводле паведамленняў, BMW выбухнуў амаль адразу пасля таго, як кіроўца сеў за руль.

Мужчына атрымаў цяжкія траўмы і памёр. Афіцыйнай інфармацыі пра яго асобу пакуль няма, аднак некаторыя праваенныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што загінулы мог быць генерал-лейтэнантам.

Паводле даных канала «Осторожно, Москва», у машыне таксама знаходзіліся яшчэ два пасажыры. Адзін з іх змог выбрацца з аўтамабіля і дапамог другому пакінуць салон.

Чытайце таксама:

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі

Каментары да артыкула