БЕЛ Ł РУС

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку

9.06.2026 / 19:25

Nashaniva.com

Па выніках першага квартала 2026 года экспарт расійскага аграпрама і харчпрама ў Беларусь вырас на 16% да аналагічнага перыяду мінулага года, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота ілюстрацыйнае

За першыя тры месяцы 2026 года Расія экспартавала ў Беларусь прадукцыю АПК на суму больш за 1 мільярд даляраў, што аказалася на 16% больш за паказчык за аналагічны перыяд 2025 года.

Па выніках першага квартала Беларусь увайшла ў топ-3 краін — вядучых пакупнікоў расійскага харчавання, паведамляе «Аграэкспарт».

Сярод найбуйнейшых катэгорый прадукцыі, якая пастаўляецца з Расіі ў Беларусь, — сланечнікавы алей, свініна, корм для хатніх жывёл.

Так, за студзень — сакавік адгрузкі сланечнікавага алею павялічыліся на 17%, да 149 мільёнаў даляраў, свініны і свіных субпрадуктаў — на 21%, да 85 мільёнаў даляраў, фасаваных кармоў для катоў і сабак — на 45%, да 50 мільёнаў даляраў.

У топ-5 экспартаваных тавараў таксама ўваходзяць мучныя і шакаладныя кандытарскія вырабы. Пастаўкі мучных прысмакаў павялічыліся на 25%, да 48 мільёнаў даляраў, шакаладных — на 31%, да 45 мільёнаў даляраў.

Паводле ацэнкі «Аграэкспарта», патэнцыял расійскіх паставак сельгаспрадукцыі і харчавання ў Рэспубліку да 2030 года перавышае 4,4 мільярда даляраў.

Чытайце таксама:

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца

У Кітаі адкрылі краму беларускага марожанага

У Расіі назвалі цэны на новыя «Волгі». Ці варта чакаць іх у Беларусі і што гэта наогул за аўто?

Каментары да артыкула